гараджа́нін, -а, мн. -джа́не і (з ліч. 2, 3, 4) -джа́ніны, -джа́н, м.

Жыхар горада (у 1 знач.).

|| ж. гараджа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гараджа́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гараджа́нін гараджа́не
Р. гараджа́ніна гараджа́н
Д. гараджа́ніну гараджа́нам
В. гараджа́ніна гараджа́н
Т. гараджа́нінам гараджа́намі
М. гараджа́ніне гараджа́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гараджа́нін м. горожа́нин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гараджа́нін, ‑а; мн. ‑джане, ‑джан; м.

Жыхар горада (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

горожа́нин гараджа́нін, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гараджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да гараджанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бю́ргер, ‑а, м.

1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).

2. перан. Абывацель, мешчанін.

[Ням. Bürger.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мешчані́н, мяшча́нка, мяшча́не ’карэнны жыхар мястэчка, местачковец’, ’прадстаўнік мяшчанскага саслоўя’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Янк. 2, Сцяц.), смал. ’анучнік’, ст.-бел. мещанинъ, мещанка, предмещанинъ (XV ст.). Са ст.-польск. mieszczanin, mieszczanekгараджанін’ (Булыка, Лекс. запазыч., 202; Кохман, 86). Значэнне ’абывацель’ бел. лексема атрымала ў савецкі перыяд з рус. мещанин ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 151), якое прыйшло ў рус. мову ў XVIII ст. (Фасмер, 2, 616) з бел. (Козыраў, Бел.-рус. ізал., 59). На Палессі ў значэнні ’абывацель’ ужываецца мешчанчу́к (ТС; драг., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамадзя́нін, ‑а; мн. ‑дзяне, ‑дзян; м.

1. Чалавек, які адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй. Грамадзянін Савецкага Саюза.

2. Высок. Свядомы член грамадства, чалавек, які падпарадкоўвае асабістыя інтарэсы інтарэсам грамадства. Карл Маркс — грамадзянін свету.

3. Дарослы чалавек, мужчына, а таксама форма звароту да яго. — Вам што трэба, грамадзянін? — холадна звярнуўся да .. [фабрыканта] Саламон. Бядуля. [Дзяўчына:] Там адзін грамадзянін просіць прыняць яго без чаргі. Крапіва.

4. Уст. Жыхар горада, гараджанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

род, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.

Старэйшына роду.

2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.

Са знатнага роду.

Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.). Родам гараджанін. 3 роду ў р. (з пакалення ў пакаленне). Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.). Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.). Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці). Р. чалавечы (людзі).

3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.

Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.

На раду напісана што (разм.) — прадвызначана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)