га́ньбіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. га́ньблю га́ньбім
2-я ас. га́ньбіш га́ньбіце
3-я ас. га́ньбіць га́ньбяць
Прошлы час
м. га́ньбіў га́ньбілі
ж. га́ньбіла
н. га́ньбіла
Загадны лад
2-я ас. га́ньбі га́ньбіце
Дзеепрыслоўе
цяп. час га́ньбячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́ньбіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго-што.

1. Зневажаць чыю-н. годнасць; няславіць.

2. Быць ганьбай для іншых, няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі.

Сваімі паводзінамі ён г. усю сям’ю.

Праца нікога не г.

|| зак. зга́ньбіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ньбіць несов. позо́рить, поро́чить, срами́ть, бесче́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

1. Зневажаць чыю‑н. годнасць; асуджаць, няславіць. — Няма чаго іншых ганьбіць, лепш гляньце на сябе, — адрэзала .. [Зіна]. Грамовіч. Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага? Чорны.

2. Быць ганьбай для каго‑, чаго‑н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі. Праца нікога не ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганьбіць, ганіць, ганьбаваць, няславіць, бясчэсціць, ахайваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зга́ньбіць гл. ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

Н. сваё імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ньбіцца, ‑біцца; незак.

Зал. да ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесче́стить несов. га́ньбіць, нясла́віць; (оскорблять) зневажа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

позо́рить несов. га́ньбіць, ганьбава́ць; нясла́віць; знеслаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)