ганча́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Майстэрня ганчара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганча́рня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ганча́рня ганча́рні
Р. ганча́рні ганча́рань
ганча́рняў
Д. ганча́рні ганча́рням
В. ганча́рню ганча́рні
Т. ганча́рняй
ганча́рняю
ганча́рнямі
М. ганча́рні ганча́рнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ганча́рня ж. гонча́рная мастерска́я, гонча́рня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ганча́рня, ‑і, ж.

Майстэрня ганчара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гонча́рня ганча́рня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ганча́р1 ’ганчар’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. гонча́р, укр. ганча́р, гонча́р, польск. garncarz, чэш. hrnčíř, балг. грънча́р, серб.-харв. грнчар, ст.-слав. гръньчар̑ь. Прасл. слова, якое з’яўляецца назвай дзеяча ад прасл. *gr̥nьcь ’гаршчок’, утворанай суфіксам *‑arь. Гл. Слаўскі, 1, 259; Фасмер, 1, 438; падрабязна Шанскі, 1, Г, 129; гл. таксама Трубачоў, Ремесл. терм., 192, 336. Неабгрунтавана Цімчанка (1, 508), які выводзіць укр. слова з польск. garncarz. Вытворнае: ганча́рня (Шат., Касп.).

Ганча́р2 ’вілкі’ (Шатал.): «Вазьмі ганчара і ўстаў гаршчка ў печ». Адсюль відаць, што функцыянальна ганча́р2, хутчэй за ўсё, гэта «сапсаванае», трансфармаванае ганча́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)