галёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галё́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галё́рка галё́ркі
Р. галё́ркі галё́рак
Д. галё́рцы галё́ркам
В. галё́рку галё́ркі
Т. галё́ркай
галё́ркаю
галё́ркамі
М. галё́рцы галё́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галёрка ж., разг. галёрка; раёк м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галёрка разг. галёрка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галёрка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Тое, што і галерэя (у 2 знач.). Настрой гледачоў прыўзняты. Асабліва шумна на галёрцы, дзе моладзь — студэнты. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галёрка (БРС). Рус. галёрка, укр. гальорка. Першакрыніцай з’яўляецца рус. галёрка, якое ўзнікла тут у другой палавіне XIX ст. Па паходжанню гэта прастамоўнае ўтварэнне ад галерея. Бел. і ўкр. словы запазычаны з рус. у новыя часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раё́к, райка́, мн. райкі́, райко́ў м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах 18—19 стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

2. Лялечны тэатр (уст.).

3. Тэатральная галёрка (разм., уст.).

|| прым. рае́шны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раёк м.

1. уст., театр. батле́йка, -кі ж., раёк, род. райка́ м.;

2. (лубочная юмористика) раёк, род. райка́ м.;

3. (верхние места в театре) уст. галёрка, -кі ж., раёк, род. райка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)