Галё́нкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Галё́нкі
Р. Галё́нак
Галё́нкаў
Д. Галё́нкам
В. Галё́нкі
Т. Галё́нкамі
М. Галё́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Галёнкі ’халявы’ (Нас.). Магчыма, вытворнае (пераход у мн. л.) ад слова галёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галё́нка галё́нкі
Р. галё́нкі галё́нак
Д. галё́нцы галё́нкам
В. галё́нку галё́нкі
Т. галё́нкай
галё́нкаю
галё́нкамі
М. галё́нцы галё́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галёнкаступнёвы, -ая, -ае.

У выразе: галёнкаступнёвы сустаў — сустаў, які злучае косці галёнкі і ступні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́калатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчы́калатачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галёначны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галёнкі. Галёначная косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наскле́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які настыў, намёрзся. Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі. Пташнікаў. Насклелы твар абдало знаёмымі пахамі малака, .. каравяку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падгалёністы ’цыбаты; з доўгімі нагамі’ (Касп.). Да галёнкі (гл.). Параўн. рус. голенастый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі. Новікаў. // Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок. Баранавых. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)