галго́фа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. галго́фа
Р. галго́фы
Д. галго́фе
В. галго́фу
Т. галго́фай
галго́фаю
М. галго́фе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галго́фа, -ы, ж.

1. (з вялікай літары). Назва ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос.

2. перан. Месца пакут, нягод.

Узысці на галгофу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галго́фа ж., прям., перен. галго́фа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галго́фа, ‑ы, ж.

1. Месца паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос.

2. перан. Месца нягод і пакуты, крыніца няшчасця. Вось яно маячыць ужо.. на спадах блізкай гары, славутае Каджорскае шасэ, галгофа многіх. Самуйлёнак.

[З арамейскай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

голго́фа прям., перен. галго́фа, -фы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кальва́рыя ’гара, на якой стаяў ці стаіць касцёл, а таксама многа капліц вакол яе’ (вілен., мін., Яшк.), ’могілкі’ (мін., Яшк.). Слова, відаць, з польскага перыферыйнага дыялекта, у беларускай мове, як паказваюць крыніцы, распаўсюджання не атрымала. Польск. kalwaria ’цыкл малюнкаў або іншых вобразатвораў, якія адлюстроўваюць розныя сцэны мукі Хрыста; месца, дзе яны размешчаны’ з лац. calvāria, (Calvariae locus) назва гары. на якой Ісус Хрыстос быў пакараны на крыжы, а лац. да арамей. gulgoltā (GolgothēГалгофа); суадносіцца з calva, calvus ’чэрап’, адносна семантыкі параўн. прыклад Дарашэўскага, 3, 484: Lysa Góra.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)