галасі́сты, -ая, -ае.

Які валодае моцным і гучным голасам.

Галасістыя хлопцы.

Г. баян (звонкі, гучны).

|| наз. галасі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галасі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галасі́сты галасі́стая галасі́стае галасі́стыя
Р. галасі́стага галасі́стай
галасі́стае
галасі́стага галасі́стых
Д. галасі́стаму галасі́стай галасі́стаму галасі́стым
В. галасі́сты (неадуш.)
галасі́стага (адуш.)
галасі́стую галасі́стае галасі́стыя (неадуш.)
галасі́стых (адуш.)
Т. галасі́стым галасі́стай
галасі́стаю
галасі́стым галасі́стымі
М. галасі́стым галасі́стай галасі́стым галасі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

галасі́сты голоси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасі́сты, ‑ая, ‑ае.

Надзелены моцным, зычным голасам. Галасісты салавей. □ Недзе далёка-далёка спявалі галасістыя дзяўчаты. Стаховіч. // Звонкі, гучны. Галасісты баян. □ Набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

голоси́стый галасі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велегла́сный книжн., уст., ирон. гучнагало́сы, галасі́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запява́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ва́л.

1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

Галасісты з.

2. перан. Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (разм.).

З. калектыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае лісця. У бярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Піў гне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч. Кожны дзень на дварэ школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню. Пятніцкі. // Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́ктар (тра́хтар, тра́хтор) ’самаходная сельскагаспадарчая машына для цягі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Растарг.). Запазычана з рускай мовы (упершыню фіксуецца ў прэсе ў 1922 г. (гл. Баханькоў, БЛ, 12, 32), у якую слова прыйшло ў 20‑я гг. XX ст. з англійскай, дзе tractor азначае ’цягач’ < лац. tractāre < trahĕre ’цягнуць, валачы’ (Чарных, 2, 256–257; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617), Сюды ж трактары́ст, трахтары́ст (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), трактары́ста ’трактарыст’ (смарг., Сл. ПЗБ) — з польск. traktorzysta ’тс’; трактары́сты ’тс’ (Сцяшк., Жд. 1, Янк. 2, Сл. ПЗБ) — арыгінальнае ўтварэнне беларускай мовы, звязанае з пераасэнсаваннем фіналі ‑іст (‑ыст), ‑іста (‑ыста) пад уплывам прыметнікаў на ‑сты, гл. галасісты, ганарысты і назоўнікаў тыпу араты, памагаты, Пра пашырэнне і паходжанне падобных форм гл. Абрэмбска–Яблонска, Зб. Крапіве, 21–26; Мартынаў, Лекс. балтызмы, 25; Запрудскі, Stud. Russica, 22, 161–166; Хромчанка, Паўн.-маст. гав., 51–56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)