Галаснікі́ ’доўгае пер’е ў хвасце пеўня’ (Шатал.). Гэтага слова няма ў іншых слав. мовах, невядома яго гісторыя, матывацыя (унутраная форма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галасні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галасні́к галаснікі́
Р. галасніка́ галасніко́ў
Д. галасніку́ галасніка́м
В. галасні́к галаснікі́
Т. галасніко́м галасніка́мі
М. галасніку́ галасніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галасні́к, ‑а, н.

1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.

2. звычайна мн. (галаснікі́, ‑оў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэння акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)