галасавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галасавы́ галасава́я галасаво́е галасавы́я
Р. галасаво́га галасаво́й
галасаво́е
галасаво́га галасавы́х
Д. галасаво́му галасаво́й галасаво́му галасавы́м
В. галасавы́ (неадуш.)
галасаво́га (адуш.)
галасаву́ю галасаво́е галасавы́я (неадуш.)
галасавы́х (адуш.)
Т. галасавы́м галасаво́й
галасаво́ю
галасавы́м галасавы́мі
М. галасавы́м галасаво́й галасавы́м галасавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

щель шчы́ліна, -ны ж.;

голосова́я щель анат. галасава́я шчы́ліна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да голасу (у 1 знач.), выконваецца голасам. Галасавы апарат.

•••

Галасавыя звязкі гл. звязка.

Галасавая шчыліна гл. шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

Шчыліны ў асфальце.

Глядзельная ш.

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

Схавацца ў шчыліну.

Галасавая шчы́ліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

|| памянш. шчы́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчы́лінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ліна ж.

1. в разн. знач. щель;

ш. ў сцяне́ — щель в стене́;

зрабі́ць ~ну — сде́лать щель;

ш. для спускаво́га кручка́ — щель для спусково́го крючка́;

2. (узкое глубокое отверстие) сква́жина;

3. перен. лазе́йка;

знайсці́ ~ну — найти́ лазе́йку;

галасава́я ш. — голосова́я щель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́ліна, ‑ы, ж.

Вузкая, прадаўгаватай формы дзірка, адтуліна. Прыгравала веснавое сонца, нават у шчылінах асфальту зелянела трава. Гурскі. Нарэшце манетка скочыла ў шчыліну, у шклянку з хрыпам палілася газіроўка. Жычка. Тацяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну. Васілёнак. Гумны знарок будаваліся так, каб мела вольны доступ паветра з двара, а таму ў іх звычайна было многа шчылін. Колас. // Тое, што падобна, нагадвае такую адтуліну. Доўга глядзеў.. [Сымонка] ў вузкую шчыліну зямлянкі і ніяк не мог зразумець, што там прафесар робіць. Кавалёў. Яна [Тацяна] падышла да акна, прахукала ў замёрзшай шыбе шчыліну. Шамякін. // Кароткі вузкі і глыбокі роў, прызначаны для ўкрыцця людзей у час бамбёжкі, артылерыйскага абстрэлу, атакі танкаў. Калі пасля спектакля мы выйшлі з тэатра на вуліцу, нас здзівіла такая хуткая змена ў горадзе: у скверах ужо былі выкананы супрацьпаветраныя шчыліны. Сяргейчык. Вара ж зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі. // перан. Разм. Месца, дзе можна непрыкметна пралезці куды‑н. Ваўчыныя вочы замежных пралаз Не знойдуць ні шчылін, ні пор, ні адтулін У нашыя справы, у сэрцы да нас. Панчанка. [Шарупіч:] — Што ты хочаш? Каб я хабар даваў? Або шчылін шукаў? Карпаў. // перан. Разм. Зацішнае, надзейнае месца, якое з’яўляецца сховішчам для каго‑н. [Гарлахвацкі:] Яго [двурушніка] мізэрная душа апынулася ў пятках. Ён шукае сабе шчыліны, каб схавацца. Крапіва. Вылезлі з сваёй шчыліны стары Сабяга з сынам. Шахавец. Прачнуўшыся на другі дзень і апамятаўшыся, .. [Хвядос] так напалохаўся свайго ўчынку, што забіўся недзе ў шчыліну, праседзеў, як мыш, усе гэтыя трывожныя дні. Машара. // Спец. Вузкая адтуліна правільнай формы пэўнага прызначэння ў машыне, механізме і пад. Праз шчыліну байніцы.. [Мучаідзе] бачыў вузкую дарогу. Самуйлёнак. [Мірановіч] бачыў, як байцы цэліліся, стараючыся трапіць у глядзельную шчыліну ці ў гусеніцы. Марціновіч. // У анатоміі — вузкая поласць у арганізме.

•••

Галасавая шчыліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)