гайда́, выкл., у знач. вык. (разм.).
1. Ужыв. як загад або заклік ісці куды-н.
Г. ў поле!
Г. ў лес па ягады!
2. Ужыв. для абазначэння хуткага адыходу, ад’езду куды-н.
Садзіся ў машыну і г. ў вёску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́йда́ межд., разг., в знач. сказ. айда́;
г. ў лес па я́гады — айда́ в лес за я́годами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гайда́, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца як загад або заклік ісці куды‑н.: пойдзем, ідзі(це). — Можна было б пабыць тут і болей, каб не экзамены, — сказаў Лабановіч. — Гайда, хлопцы, у дарогу! Колас. // Ужываецца для абазначэння хуткага руху, дзеяння: паспяшаўся, паехаў, пайшоў і пад. Аканом пабачыў, што [з сялянамі] ні аб чым не дагаворышся, сеў на каня ды гайда да маёнтка. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́йда! выклічнік (БРС, Яруш.), гайда́ (Касп., Нас., Сцяшк., Ант.). Рус. айда́, гайда́, укр. гайда́. Запазычанне з цюрк. моў: тат. aida, äidä. Ёсць і ў іншых слав. мовах. Гл. Фасмер, 1, 64; Корш., AfslPh, IX, 500; Локач, 61. Памылкова Брукнер (170), здаецца, не лічыў hajda запазычаннем. У нас адзначана гайда́ ’разгул’, што, відавочна, з’яўляецца пераносным, метафарычным ужываннем слова гайда́ як выклічніка. Параўн. у Федар. (4, 98): «на дзень гайды́, а на век беды». Ад гайда́ ’разгул’ утворан дзеяслоў гайда́чыць ’весці разгульнае, бестурботнае жыццё’ (Нас.). Параўн. і ўкр. га́йда ’вісус, гарэза’.
Гайда́ ’разгул’ (Нас.). Гл. гайда!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
айда́ межд., прост. га́йда;
айда́ в лес за я́годами га́йда ў лес у я́гады.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
малава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Недастатковы па колькасці, велічыні. Калі так — гайда дахаты, Малаваты наш атрад. Броўка. У Закуцці людзі як людзі. Можа, трошкі гаспадарка запушчана. Кароўнік трэба пашырыць, малаваты. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гайда́к ’від танца’ (Мат. Гом., 3; Шн.). Відавочна, кантамінацыя слова гайду́к ’від танца’ (гл.) і гайда́ць. Не выключаецца, што пэўны ўплыў магло таксама мець і слова га́йда! (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акія́н, ‑а, м.
1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.
2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.
•••
Паветраны акіян — атмасфера.
[Грэч. okeanos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лошадзь ’конь’ (зэльв., астрав., Сл. ПЗБ; Яруш.; Федар. 6) у песні: …запрагай кучар, лошадзі, гайда да ладыкі…) — запазычана з рус. лошадь, якое са ст.-булг. *лаша, *лоша і рус. суфікса ‑дь. Больш падрабязна гл. Філін, Происх., 561–562; Аткупшчыкоў, Из истории, 153–154, 161–162; Адзінцоў, Этимология–72, 114–128; Сярэбранікаў, Этимология–68, 210–211; Хабургаеў, УЗ МГПИ, 1967, 13, 293–309; Дзікенман (Das Pferd in russischen Nomina…, Heidelberg, 177, 158 S.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і скарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што і без дап.
1. Разрыхляць бараной зямлю. Вадзіць каня на начлег я пачаў з год васьмі, скародзіць і араць, — калі яшчэ не ставала сілы ўскласці плуг на калёсы. Русецкі. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. — Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка. Сяркоў.
2. Пакідаць баразну, след. [Янук] скародзіў .. [нагамі] снег, упіраючыся ў кожны выступ зямлі. Лупсякоў. / у перан. ужыв. Зноў завялі сець, зноў пачалі скародзіць мора. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)