газе́ль

‘тып вершаскладання’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. газе́ль
Р. газе́лі
Д. газе́лі
В. газе́ль
Т. газе́ллю
М. газе́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

газе́ль

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. газе́ль газе́лі
Р. газе́лі газе́лей
газе́ляў
Д. газе́лі газе́лям
В. газе́ль газе́лей
газе́ляў
Т. газе́ллю газе́лямі
М. газе́лі газе́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

газе́ль¹, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Парнакапытная жывёліна падсямейства сапраўдных антылоп з доўгімі нагамі і рагамі лірападобнай формы.

|| прым. газе́лін, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газе́ль², -і, ж.

Запазычаны з усходняй паэзіі від лірычнага верша, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

|| прым. газе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газе́ль I ж., зоол. газе́ль

газе́ль II ж., лит. газе́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газе́льI зоол. газе́ль, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газе́льII поэт. газе́ль, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газе́ль 1, ‑і, ж.

Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

[Араб. gazāl.]

газе́ль 2, ‑і, ж.

Невялікая стройная жывёліна падсямейства сапраўдных антылоп з рагамі лірападобнай формы.

[Фр. gazelle з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газе́ла, ‑ы, ж.

Тое, што і газель ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газе́ли мн., зоол. газе́лі; см. газе́льI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)