віяланчэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент, сярэдні па рэгістру і памерах паміж скрыпкай і кантрабасам.

|| прым. віяланчэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віяланчэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. віяланчэ́ль віяланчэ́лі
Р. віяланчэ́лі віяланчэ́лей
віяланчэ́ляў
Д. віяланчэ́лі віяланчэ́лям
В. віяланчэ́ль віяланчэ́лі
Т. віяланчэ́ллю віяланчэ́лямі
М. віяланчэ́лі віяланчэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віяланчэ́ль ж., муз. виолонче́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віяланчэ́ль, ‑і, ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент скрыпічнага сямейства, баса-тэнаровага рэгістра.

[Іт. viloncello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віяланчэ́ль (БРС). Запазычанне з італ. violoncello праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 84; Курс суч., 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

виолонче́ль муз. віяланчэ́ль, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Басэ́тля 1 ’кантрабас, віяланчэль’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Бяльк., Арх. Бяльк., слонім., Яруш., Гарэц., Мядзв.). Запазычанне з польск. basetla ’тс’ (< ням. Basset(t)el). Гл. Брукнер, 17; Кюнэ, Poln., 44.

Басэ́тля 2 жарт. ’вялікая бочка’ (Сцяц.). Пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (адсюль, магчыма, скарачэннем ба́са ’бочка’, гл.).

Басэ́тля 3 жарт., ’мажная жанчына’ (Сцяц.). Метафарычнае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (пераносна таксама ’вялікая бочка’).

Басэ́тля 4 ’басота, басяк’ (Бяльк.). Магчыма, пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас, віяланчэль’, якое метафарычна ўжываецца і як ’вялікая бочка’, і як ’мажная жанчына’. Такі перанос тым больш верагодны, што фанетычна пачатак слова вельмі блізкі да басо́та ’басякі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басо́ль 1, басо́ля ’віяланчэль, бас, кантрабас’ (БРС, Касп., Янк. БП, Шн.), укр. басо́ля. Бясспрэчна, да бас 1, але словаўтварэнне не вельмі яснае. Смаль–Стоцкі (Abriss, 37–38) лічыць, што тут павелічальны суфікс ‑оля.

Басо́ль 2 ’фасоля’ (Касп.). Магчыма, трансфармацыя слова фасо́ля, фасо́ль (гл.) з субстытуцыяй ф > б. Не выключаецца і што гэта жартаўлівая ад’ідэацыя да басо́ль 1 (*вялікая, круглая фасоля, як басо́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)