Вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху’; ’крывіць (душою)’; ’зварочваць убок’ (Нас.), вілі́ць, падві́льваць ’падкідаць мяч у гульні «салавей»’ (Янк. III), віліць ’падманваць, крывіць’ (Кар.). Карскі (Труды, 394) лічыць гэту лексему запазычанай з літ. і лат. моў; параўн. літ. vylióti ’падманваць, заманваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’, што аспрэчвае Лаўчутэ (351). Гл. яшчэ віля́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адві́льваць ’выкручвацца’ (БРС, КЭС), адвільванне ’выкручванне’ (Бяльк.) да віліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віліна ’крывуліна, скрыўленне’ (Юрч., Фраз., 1) — сінгулятыўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑in‑а, відавочна, ад *vil‑a, роднаснага з такімі лексемамі, як вілы (гл.), віліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ілі́ць ’ухіляцца, рабіць выкруты; круціцца, быць неспакойным; моцна дамагацца, настойваць’ (Нас.), ’круціцца’ (Гарэц.). Рус. юли́ть, дан. и́лить ’падаваць мяч у гульні’. Найбольш верагодна этымалагічная сувязь з віць (гл.); параўн. віліць, віляць. Не выключана таксама магчымасць супастаўлення з вір 1, вірыць (гл.). Іншыя тлумачэнні слова юлить у рус. мове выклікаюць пярэчанні фармальнага і семантычнага характару; гл. крытычныя заўвагі Фасмера (4, 529–530). Гл. ілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)