ві́ленскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ві́ленскі |
ві́ленская |
ві́ленскае |
ві́ленскія |
| Р. |
ві́ленскага |
ві́ленскай ві́ленскае |
ві́ленскага |
ві́ленскіх |
| Д. |
ві́ленскаму |
ві́ленскай |
ві́ленскаму |
ві́ленскім |
| В. |
ві́ленскі (неадуш.) ві́ленскага (адуш.) |
ві́ленскую |
ві́ленскае |
ві́ленскія (неадуш.) ві́ленскіх (адуш.) |
| Т. |
ві́ленскім |
ві́ленскай ві́ленскаю |
ві́ленскім |
ві́ленскімі |
| М. |
ві́ленскім |
ві́ленскай |
ві́ленскім |
ві́ленскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вуша́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і вушасты. Андрэя Крушына ведаў яшчэ вушатым гімназісцікам у форменнай аксамітнай шапцы Віленскай беларускай гімназіі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́зва, ‑ы, ж.
Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды‑н., павестка. Лабановіч зірнуў на паперку: гэта была позва ад Віленскай судовай палаты з’явіцца на суд. Колас. У кішэні ляжала позва з’явіцца на зборны пункт ваенкамата з патрэбнымі рэчамі. Лужанін. Позва загадвала .. [дзядзьку Мікіту] ў панядзелак з’явіцца ў суд. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нарог ’лямеш, сашнік’ (Нас., Чач., Шн., Гарэц., Яруш., Тарн., Сл. ПЗБ); паводле Насовіча, назва ужывалася ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губ.; згодна з ДАБМ, у паўночна-заходняй зоне беларускіх гаворак; за межамі гэтага арэала вядомы на Беласточчыне naroχ ’тс’ (Смул.) і ўсх.-палес. naroh ’жалезны наканечнік рагаціны’ (Маш.); ст.-бел. нарогъ ’сашнік’ (Гарб.), польск. дыял. і ст.-польск. naróg ’жалезны зуб у сахі’. Празрыстая назва (на + рог) акрэслівае этналінгвістычную супольнасць, якая характарызуецца пэўным культурна-моўным адзінствам, у прыватнасці тыпам т. зв. літоўскай сахі (гл. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мн., 1974, 17).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)