Віле́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Віле́нка
Р. Віле́нкі
Д. Віле́нцы
В. Віле́нку
Т. Віле́нкай
Віле́нкаю
М. Віле́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Віленка ’посцілка, тканая на нейкі ўзор’ (КТС, Р. Сабаленка). Утворана шляхам лексічнай кандэнсацыі ад віленская посцілка пры дапамозе прадуктыўнага суф. ‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)