Пакля́плы, пакляпслы ’нахілены, крывы’ (Сл. ПЗБ, глыб., вілен.). Гл. клепы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушчыня́ ’таўшчыня’: такая тлушчыня ў асіны (вілен., Сл. ПЗБ). Утворана на базе таўшчыня пад уплывам тлусты ’тоўсты’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тумені (?) ‘страмёны’: Ён з коніка на злязае, / З тумень ножак не вымае (вілен., Земляроб. каляндар, 158). Няясна, відаць, дэфармаванае z strymion (Федар 5, 679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злы́дкі ’нязручныя сані’ (вілен. Кіркор). З літ. slides ’лыжы’ ці šlėdės ’гатунак саней’ з суфіксацыяй (‑к‑) і зменай пачатковага зычнага на з‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераналёчнік ’маруна (павіліца) сапраўдная, Galiam verum L.’ (вілен., Кіс.). Кантамінаваная назва з перад полем + урочнік (іншая назва гэтай расліны) — расліна любіць расці на сухіх ускрайках лесу, дзе шмат святла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рлевіца ’старое рэчышча’ (вілен., Яшк.), укр. жытом. ме́рлевиця ’тс’. Да мерлы ’памершы’ < прасл. merti ’паміраць’. Параўн. таксама каш. mərləca, mərlovʼina ’дробная, нікудышняя салома’, mərləzna ’неўрадлівае поле’, mərləna ’нязжатыя мізэрныя збожжавыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пулю́к ’птушачка’ (вілен., ABSl, 22, 127). Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. puliukas ’тс’, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыя, параўн. цялюк ’цяля’ і пад., параўн. таксама пуляня ’тс’ (гл.), укр. пуляк ’індык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпіх ’аер, Acorus calamus L.’ (Бейл.). Укр. лепеха́ ’тс’, польск. вілен. lepiech, рус. лепех, лепешник ’тс’, лепёшник ’падбел, Tussilago farfara L.’, серб.-харв. ле̏пух, славен. lepuh. Міждыялектныя адносіны спрыялі мене карэннай галоснай у ‑э‑. Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)