відо́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. відо́чны відо́чная відо́чнае відо́чныя
Р. відо́чнага відо́чнай
відо́чнае
відо́чнага відо́чных
Д. відо́чнаму відо́чнай відо́чнаму відо́чным
В. відо́чны (неадуш.)
відо́чнага (адуш.)
відо́чную відо́чнае відо́чныя (неадуш.)
відо́чных (адуш.)
Т. відо́чным відо́чнай
відо́чнаю
відо́чным відо́чнымі
М. відо́чным відо́чнай відо́чным відо́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

відо́чны разг.

1. см. відаво́чны;

2. (доступный зрению) ви́димый, ви́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відо́чны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і відавочны. Можа, і Сухаварава не ўпадабаў ён за тое, што яна аддавала відочную перавагу яму... Колас. Рыбак з відочным клопатам ссунуў на патыліцу шапку і запытальна паглядзеў на жанчыну. Быкаў.

2. Які добра відаць, знаходзіцца на відным месцы. Трошкі на водшыбе, на відочным узгорку, стаяла мураваная двухпавярховая будыніна. Сабаленка. І маленькая беларуская вёсачка, адкуль мы як бы пачыналі слухаць голас паэта, робіцца відочнай і блізкай людзям далёкіх земляў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відочны1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.

Відочны2 ’наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ратэ́льны ’спагадлівы, чулы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ратэ́льны, рахтэ́льны ’знаходлівы, дасціпны’ (Скарбы), ст.-бел. ретельный ’пабуджальны, руплівы, добрасумленны’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. rzetelny ’зарадны, шчыры, добрасумленны’, якое Брукнер (476) выводзіць з źrzetelny ’празрысты, відочны’; далейшае развіццё, магчыма, пад уплывам чэш. zřetelný ’зразумелы, уважлівы’, параўн. míti na zreteli ’мець на ўвазе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)