відары́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. відары́с відары́сы
Р. відары́са відары́саў
Д. відары́су відары́сам
В. відары́с відары́сы
Т. відары́сам відары́самі
М. відары́се відары́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

відары́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет, знак, сімвал і пад., якія ўвасабляюць пэўную ідэю.

В. герба на сцягу.

В. чайніка на шыльдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відары́с м. изображе́ние ср.;

в. пірамі́ды — изображе́ние пирами́ды;

в. герба́ — изображе́ние герба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відары́с, ‑а, м.

Прадмет, знак, сімвал і пад., якія ўвасабляюць пэўную ідэю. Відарыс герба на сцягу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінеско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая дае відарыс.

|| прым. кінеско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухгало́вы, -ая, -ае.

3 дзвюма галовамі.

Д. змей.

Двухгаловы аролвідарыс арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэлье́ф, -у, м.

1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.

Р. мясцовасці.

Гарысты р.

2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.

Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.

3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).

|| прым. рэлье́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трылі́снік, -у, м.

Назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі, а таксама відарыс такіх лісцяў на розных эмблемах.

|| прым. трылі́снікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барэлье́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скульптурны відарыс, які выступае над плоскай паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.

|| прым. барэлье́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’екты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Лінзавая сістэма ў аптычным прыборы, якая дае паменшаны або павялічаны відарыс аб’екта.

А. тэлескопа.

А. фотаапарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)