вёрстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

1. гл. вярстаць.

2. Звярстаны набор, а таксама яго адбітак.

Чытаць вёрстку.

|| прым. вёрстачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вё́рстка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вё́рстка вё́рсткі
Р. вё́рсткі вё́рстак
Д. вё́рстцы вё́рсткам
В. вё́рстку вё́рсткі
Т. вё́рсткай
вё́рсткаю
вё́рсткамі
М. вё́рстцы вё́рстках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вёрстка ж., полигр. вёрстка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вёрстка типогр. вёрстка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вярстаць.

2. Звярстаны набор; адбітак звярстанага набору. Чытаць вёрстку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вёрстка ’размеркаванне друкарскага набору паводле старонак’; ’набор, а таксама адбітак набору’ (КТС, БРС). Укр. верстка, рус. вёрстка. Запазычана з рус. мовы, дзе ўзнікла на падставе дзеяслова верстать. Гл. вярста́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што (спец.).

Размяшчаць друкарскі набор па старонках.

В. кнігу.

|| зак. звярста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. вярста́нне, -я, н. і вёрстка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свёрстка уст., тип. вёрстка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)