Вясня́к 1 ’вясковы жыхар, селянін’ (Нас.). Запазычана з польск. wieśniak ’тс’. Аналагічна весняцкі ’сялянскі’ < польск. wieśniacki, веснячка ’сялянка’ < польск. wieśniaczka.
Вясня́к 2 ’сад, пасаджаны або перасаджаны вясною’ (слаўг., Яшк.), рус. весняк ’малады лясны зараснік, які вырастае вясной’. Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. Nomen collectivum ‑няк.
Вясня́к 3 ’цёплы паўднёвы вецер’ (слаўг., Яшк.), рус. арханг., разак, ’вясенні паўдн.-усх. вецер’. Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑як.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сняк ‘веснавое ягня’ (Жыв. св.). З *вясняк ‘тс’, параўн. весьня́к ‘маладая жывёліна, якая нарадзілася вясною’ (петрык., Жыв. сл.), шляхам адсячэння пачатку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вяшня́к 1, вешня́к ’вясенні вецер, які вельмі сушыць дровы’ (КСТ). Укр. вешняк, рус. дыял. вешняк ’вясенні вецер’ (перм., варон., СРНГ), ве́шни́к ’вясенні вецер, паўднёва-ўсходні вецер’ (асташ., пск., цвяр., СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’, параўн. рус. формы ў Даля, або < вясняк 3 (гл.). Паводле Фасмера, 1, 309, рус. вешний < *vesni̯o ад весна; параўн., аднак, рус. дыял. вешна, вёшна, ’вясна і да т. п.’, вешный, вешной ’вясенні’ (СРНГ), якія могуць уяўляць і іншую праформу або пазнейшыя трансфармацыі.
Вяшня́к 2, вешня́к ’вадзяны млын, які працуе толькі пры высокім узроўні веснавой вады’ (Яшк.). Рус. дыял. вешняк ’тс’ (СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’; параўн. вяшняк 1 або < вясняк. Суфіксацыя, як у сіняк, скразняк і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)