бязлю́дны, -ая, -ае.

Ненаселены або маланаселены.

Б. востраў.

Бязлюдная хата.

|| наз. бязлю́днасць, -і, ж.

Вясковая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяско́вы, -ая, -ае.

1. гл. вёска.

2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі; сельскі.

В. клуб.

В. хлопец.

Вясковая інтэлігенцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бедната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Адсутнасць або недахоп сродкаў для існавання.

Б. не загана.

2. зб. Бедныя людзі, беднякі.

Вясковая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяско́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вяско́вы вяско́вая вяско́вае вяско́выя
Р. вяско́вага вяско́вай
вяско́вае
вяско́вага вяско́вых
Д. вяско́ваму вяско́вай вяско́ваму вяско́вым
В. вяско́вы (неадуш.)
вяско́вага (адуш.)
вяско́вую вяско́вае вяско́выя (неадуш.)
вяско́вых (адуш.)
Т. вяско́вым вяско́вай
вяско́ваю
вяско́вым вяско́вымі
М. вяско́вым вяско́вай вяско́вым вяско́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папраду́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (уст.).

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

Якая п. пры кудзелі, такое палатно ў белі (з нар.).

2. мн. Вячоркі, якія наладжвала вясковая моладзь, каб папрасці і павесяліцца; попрадкі.

Хадзіць на папрадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каса́тка1вясковая ластаўка’, рус. касатка да каса1, паколькі ў ластаўкі раздвоены хвост, які нагадвае касіцы (Бернекер, 581; Фасмер, 2, 206).

Каса́тка2 ’чалавек добрай душы’, рус. касатик, да касатка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарналі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае чорнае, цёмнае лісце; з чорным, цёмным лісцем. З аднаго боку ад шляху на .. [пустцы] вечна таўклася розная вясковая хатняя жыўнасць, а з другога — слаўся брудны, чарналісты, знітаваны каровінымі сцежкамі нізкарослы алешнік. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўва́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўважлівага. Мара зноў атрымаў тройку. І ўсё гэта праз сваю няўважлівасць. Бяганская. Апранута была .. [гаспадыня] як і ўсякая вясковая жанчына, толькі яшчэ, можа, з большай няўважлівасцю да сваёй асобы. Мурашка. Заўважыўшы ці, хутчэй, адчуўшы маю некаторую няўважлівасць, Галінка змоўкла. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяско́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вёскі, уласцівы вёсцы. Вясковая хата. Вясковае жыццё.

2. Які жыве, працуе, дзейнічае ў вёсцы, у сельскай мясцовасці. Вясковы хлопец. Вясковы настаўнік. Вясковы карэспандэнт. □ Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фато́граф, ‑а, м.

Той, хто прафесіянальна займаецца фатаграфаваннем. Тутэйшы фатограф .. быў невялікі майстар: на адной фатаграфіі чалавек выйшаў з нейкім пагнутым носам. Чорны. Першакурсніца Люда Нагорная, яшчэ ўсё просценькая вясковая дзяўчына, прыплюшчыла вочы, бо вельмі ветлівы фатограф даволі нахабна біў ёй у твар святлом. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)