Вясе́нка, вясенька (КТС) — памяншальна-ласкальная форма, утвораная пры дапамозе суф. ‑к‑a ад вясна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясёнка 1 ’вясна’ (КЭС, лаг.). Да вясенка (гл.).
Вясёнка 2 ’вясенняе жаночае паліто’ (навагр., З нар. сл.) запазычана з польск. jesionka ’дэмісезоннае паліто’. Пачатковае в‑ прыстаўное, па аналогіі да вясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)