вяршня́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			 | 
			адз. | 
			
		
	
	
		
			| Н. | 
			вяршня́к | 
			
		
			| Р. | 
			вершняку́ | 
			
		
			| Д. | 
			вершняку́ | 
			
		
			| В. | 
			вяршня́к | 
			
		
			| Т. | 
			вершняко́м | 
			
		
			| М. | 
			вершняку́ | 
			
		
 
	
Крыніцы:
	
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
вяршня́к, вершняку, м., зб.
Разм. Вершаліны дрэў. З жахлівым, прарэзлівым ровам над вершняком шуганула.. цёмна-срэбраная птушка. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вяршня́к ’верхні касяк акна’ (Касп.); ’верхняя частка дрэў’ (КТС), рус. том. вершня́к ’верхні касяк акна, дзвярэй’, славен. vŕšnjak ’верхні камень вадзянога млына’. Узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrx‑ьnь пры дапамозе суф. ‑ʼakъ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вяршні́к 1 ’верхні вушак’; ’перакладзіна, папярочка’ (БРС); ’планка ў санях, наезджаная на капылы наверх вязоў’ (дзярж., Нар. сл.), рус. наўг., пенз., с.-урал., сіб. вершник ’верхні вушак (дзвярэй, апон)’, ярасл. ’верхняя перакладзіна ў варотах’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік (< ‑ь‑nikь) ад vьrx‑ьnь. Да верхні (гл.). Параўн. таксама вярхняк 1, вяршняк.
Вяршні́к 2 ’верхні гаршчок у самагонным апараце’ (КТС, І. Пташнікаў), славен. vrhnják ’тс’. Да вяршнік 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́лька 1 ’грудзі’ (Растарг., Юрч., Янук., Касп.), ’ключыца’ (Мат. Маг.), пелькі ’каўнер’ (Касп.), ’грудзіна, грудная косць’, ’грудная частка ялавічыны’ (Нас., Нас. Сб.), пелькавае мяса ’тс’ (Нас.), маюць непасрэдны працяг на рус. тэрыторыі: пе́лька, пе́лька ’частка адзення, якое закрывае грудзі’, пело ’пярэдняя частка кашулі, што закрывае грудзі’, ’жаночыя грудзі’, пели́ть ’пакрываць, прыкрываць’ — якія можна генетычна атаясаміць з дадзенымі ўграфінскіх моў з агульным значэннем ’верх, тое, што пакрывае’, параўн. вепск. pälʼiné ’верх, верхні бок’, pälʼdʼa, pälʼda ’нацягваць на што-н.’, pälętʼi ’адзін на адным’, pel ’вяршняк, вушак’, удм. pel ’вуха’, эст. peale panema, pealistama ’пакрыць’. Цікавым будзе таксама і семантычны пераход: вепск. ŕind ’грудзі’ і ’каўнер адзення’.
Пе́лька 2 ’уваход у жак або ў кош’ (ТС), рус. дыял. пе́лька ’пятля, палонка’, укр. пе́лька ’глотка’. У выніку семантычнага пераносу з пель (гл.) (Талстой, Этимология–1967, 148–149).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)