Вэ́дле ’побач’ (Жд.). Параўн. ст.-бел. ведле, ве́для, вэдля (Булыка, Запазыч.) ’адпаведна, паводле’. Укр. дыял. вегля́, ві́для (ст.-укр. ведля, ведлѣ). Запазычанне з польск. wedle (< vъ‑dьle). Гл. Рудніцкі, 1, 331; Булыка, Запазыч., 58. Параўн. Брукнер, 606. Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61. Але бел. формы тыпу во́дле, во́длі могуць быць не запазычанымі (хоць такая магчымасць у прынцыпе не выключаецца: во́дле < wedle, з адаптацыяй першай часткі да ўсх.-слав. слоў з во‑ < въ‑), а спрадвечна ўсх.-слав. (аб гэтым гл. Фасмер, 1, 334).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́дле ’ў адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыкметамі’ (ТСБМ, Гарэц.), паво́для ’тс’ (КЭС, лаг.), павэ́дле ’ў параўнанні’ (Гарэц., Сцяшк. Сл., З нар. сл., гродз., шчуч.). Гл. водле, вэдле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дле1 ’згодна з чым, адпаведна чаму’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Запазычанне з польск. (ГБЛМ, 1, 145). Падрабязна гл. вэдле.

Во́дле2 ’побач, вакол’ (Нас.). Рус. во́дле, во́дли і во́зле, укр. відля, візля, візлі, польск. wedla, wedle, чэш. vedle, славац. veďla, славен. vàdlje, серб.-харв. ва̀дље ’адразу, у тую ж хвіліну’. Звязваецца звычайна з рус. длина, прасл. *dьlgъ і інш. Параўн. таксама ст.-рус. д(ь)ля ’даўжыня’ (Брукнер, 89; Фасмер, 1, 334, 517). Паводле Праабражэнскага, 1, 90, зыходнай формай была vъ‑dьli, а ст.-чэш. форму vedlé Голуб-Копечны (98) рэканструююць як *vъdьlьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)