вы́явіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
вы́явіцца |
вы́явяцца |
| Прошлы час |
| м. |
вы́явіўся |
вы́явіліся |
| ж. |
вы́явілася |
| н. |
вы́явілася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
надбро́ўе, ‑я, н.
Частка лба, якая знаходзіцца над брывамі. Выявілася, што пашкоджаны ў .. [байца] былі не самыя вочы, а ўсе надброўе. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́явіцца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наглядна праявіцца; паказацца (пра што‑н. скрытае). У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі. // Разм. Паказаць сябе. Макар Лагун ужо не раз казаў Сцёпку, чаму ён не ў ячэйцы, .. і чаму не выявіўся нічым, як бязбожнік. Колас. // Выкрыцца, стаць відавочным. Выявіліся недахопы. Выявілася нястача грошай.
2. безас. (звычайна ў спалучэнні са злучнікам «што»). Аказацца на самай справе, у выніку чаго‑н. Ужо з першых крокаў выявілася, што такое заданне даць лягчэй, чым яго выканаць. Якімовіч. Калі праверылі людзей, то выявілася, што ўсе былі ў зборы. Мележ. Як выявілася, рыбакі паехалі ў сяло. Краўчанка.
3. Разм. Выпісацца адкуль‑н. Выявіцца з дамавой кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вая́цкасць, ‑і, ж.
Разм. Ваяўнічасць, задзірыстасць. Ваяцкасць малога Сцёпкі выявілася ў тым, што ён штурхнуў санітарышыну дачку і абсыпаў пяском Вадагіянавага сына. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обнару́житься
1. (стать видимым) паказа́цца;
2. (выказаться) вы́явіцца;
у него́ обнару́жился интере́с к му́зыке у яго́ вы́явілася ціка́васць да му́зыкі;
3. (отыскаться) знайсці́ся;
4. (установиться) вы́явіцца;
обнару́жилось, что де́ньги пропа́ли вы́явілася, што гро́шы прапа́лі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узнікне́нне, ‑я, н.
Зараджэнне, пачатак, з’яўленне чаго‑н. Узнікненне і пачатак жыцця. Узнікненне марксізма. □ Выявілася, што час узнікнення Мазыра нікому дакладна не вядомы. І ніхто не ведае, што значыць самае слова — «Мазыр», які хаваецца ў ім сэнс. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нару́жу нареч. (наверх) наве́рх; (во двор) надво́р; разг. во́нкі;
вы́йти нару́жу а) вы́йсці надво́р; б) перен. вы́йсці наве́рх, вы́явіцца;
де́ло вы́шло нару́жу спра́ва вы́йшла наве́рх (вы́явілася).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Уст. Таварышка нявесты ў вясельным абрадзе; шаферка. Варочаючыся дамоў, Стэпа стрэлася з Волькаю, якая была за дружку ў Зосі, і расказала Нязвычнісе, як прайшоў шлюб, які настрой валодаў Зосяю і што выявілася ў часе шлюбу. Гартны.
2. Абл. Сяброўка. У абедзвюх так багата агульнага. Усё выказалі дружка дружцы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаста́ча, ‑ы, ж.
1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго‑, чаго‑н. Недастача вады. □ Хлапец усміхнуўся, і тут выявілася ў яго недастача пярэдніх зубоў. Самуйлёнак.
2. Адсутнасць якой‑н. маёмасці, грошай і пад., выяўленая пры праверцы магазіна, установы і пад. [Жанчына:] — Я ўчотчыца фермы. У мяне вунь недастача, судзіць збіраюцца. Навуменка.
3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага. З кожнай хаты нуда, Недастача глядзіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́вязны 1, ‑ая, ‑ае.
Які звязвае, аб’ядноўвае што‑н. Сувязнае звяно.
сувязны́ 2, ‑ая, ‑ое.
Які наладжвае, падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі. Сувязны самалёт. Сувязны афіцэр. // у знач. наз. сувязны́, ‑о́га, м.; сувязна́я, ‑о́й, ж. Там [на ўскраіне горада] выявілася, што няма групы Карпілава. А каля могілак яшчэ не сціхаў бой. Камандзір паслаў сувязнога. Грахоўскі. Шкада .. [Машы] стала ног, нібы яны — самае галоўнае, што спатрэбіцца ёй у рабоце разведчыцы. Ногі патрэбны мне, сувязной. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)