вы́цягнута-ава́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́цягнута-ава́льны вы́цягнута-ава́льная вы́цягнута-ава́льнае вы́цягнута-ава́льныя
Р. вы́цягнута-ава́льнага вы́цягнута-ава́льнай
вы́цягнута-ава́льнае
вы́цягнута-ава́льнага вы́цягнута-ава́льных
Д. вы́цягнута-ава́льнаму вы́цягнута-ава́льнай вы́цягнута-ава́льнаму вы́цягнута-ава́льным
В. вы́цягнута-ава́льны (неадуш.)
вы́цягнута-ава́льнага (адуш.)
вы́цягнута-ава́льную вы́цягнута-ава́льнае вы́цягнута-ава́льныя (неадуш.)
вы́цягнута-ава́льных (адуш.)
Т. вы́цягнута-ава́льным вы́цягнута-ава́льнай
вы́цягнута-ава́льнаю
вы́цягнута-ава́льным вы́цягнута-ава́льнымі
М. вы́цягнута-ава́льным вы́цягнута-ава́льнай вы́цягнута-ава́льным вы́цягнута-ава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

качкано́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цягнуты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́цягнуты вы́цягнутая вы́цягнутае вы́цягнутыя
Р. вы́цягнутага вы́цягнутай
вы́цягнутае
вы́цягнутага вы́цягнутых
Д. вы́цягнутаму вы́цягнутай вы́цягнутаму вы́цягнутым
В. вы́цягнуты (неадуш.)
вы́цягнутага (адуш.)
вы́цягнутую вы́цягнутае вы́цягнутыя (неадуш.)
вы́цягнутых (адуш.)
Т. вы́цягнутым вы́цягнутай
вы́цягнутаю
вы́цягнутым вы́цягнутымі
М. вы́цягнутым вы́цягнутай вы́цягнутым вы́цягнутых

Кароткая форма: вы́цягнута.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

качкано́с, ‑а, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна сямейства аднапраходных, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падоўжыць.

2. у знач. прым. Які мае даўгаватую форму. Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка. Гавеман.

3. у знач. прым. Больш працяглы, доўгі. Група падоўжанага дня. // У граматыцы — вымаўлены працягла. Падоўжаныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць ​1 — зацягнуць ​1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.

3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.

4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.

5. Р мн. ‑жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́рум, ‑а і ‑у. м.

1. ‑а. У Старажытным Рыме — плошча, рынак, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і пад. // ‑у. Народны сход, суд на гэтай плошчы. Гувернёр стаяў .. у позе Гракха на форуме: рука выцягнута дагары далонню, вялікі палец адстаўлен убок. Караткевіч.

2. ‑а; перан.; каго-чаго або які. Месца вялікіх сходаў, грамадскіх выступленняў, чыёй‑н. дзейнасці.

3. ‑у. Шырокі прадстаўнічы сход, з’езд. Сусветны форум моладзі. □ Па вялікіх пісьменніцкіх форумах у Маскве нацыянальныя літаратуры выступаюць як роўныя, аднолькава правамоцныя ў вырашэнні творчых праблем. Гіст. бел. сав. літ. / у перан. ужыв. Сёння птушак, Гоман бору, Далячынь зямлі вялікай На ўрачысты майскі форум Небасхіл вясны паклікаў. Матэвушаў. І там, дзе над грэчкаю белай Пчолы сабралі свой форум, Неба, як шкло, зазвінела — Лайнер шугнуў метэорам. Непачаловіч.

[Лац. forum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́на, ‑ы, ж.

1. Металічны абруч, нацягнуты на вобад кола, полаза для большай трываласці. — Ого, пры кузні, браце, такі камень надта ж патрэбен — шыны на колы нацягваць. Арочка. Конь тузануўся рыўком: зашаргацелі шыны — сані лёгка пайшлі па лёдзе. Лецка. Лагожы, здаецца, дзяруць снег; цяжкія, з шырокімі новымі палазамі, акутымі яшчэ ўвосень у калгаснай кузні тоўстай іржавай шынай. Пташнікаў.

2. Суцэльная гумавая пакрышка, абалонка з напоўненай паветрам гумавай камерай, якія надзяваюцца на вобад кола для паляпшэння руху, павелічэння амартызацыі. Гумавыя шыны лёгка скакалі па карэннях, і на гэтыя частыя штуршкі ледзь чутна адклікаўся званок. Кулакоўскі. У далёкія рэйсы шафёры пускаліся неахвотна — шыны былі слабыя, маторы працавалі з перабоямі, як сэрца ў хворага чалавека. Шахавец.

3. Спец. Прыстасаванне ў выглядзе некалькіх дошчачак і бінтоў або жгутоў для накладвання павязкі, якая забяспечвае нерухомасць пашкоджаных частак цела. Правая нага.. [японца], узятая ў шыны, была падваокана і выцягнута над ложкам. Лынькоў.

4. У электратэхніцы — медны, алюмініевы або стальны праваднік (прамавугольнага ці круглага сячэння), які выкарыстоўваецца для вялікіх токаў.

[Ням. Schiene.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)