вы́хадзіць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вы́хаджу |
вы́хадзім |
| 2-я ас. |
вы́хадзіш |
вы́хадзіце |
| 3-я ас. |
вы́хадзіць |
вы́хадзяць |
| Прошлы час |
| м. |
вы́хадзіў |
вы́хадзілі |
| ж. |
вы́хадзіла |
| н. |
вы́хадзіла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вы́хадзі |
вы́хадзіце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
вы́хадзіўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вы́хадзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).
Клопатамі дапамагчы выгадаваць, выспець, выздаравець.
В. раненага.
В. малады сад.
|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́хадзіць¹, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак. (разм.).
1. што. Абысці пехатой многія мясціны.
В. усе навакольныя лясы.
2. без дап. Прахадзіць які-н. час.
Выхадзіў палавіну дня.
3. што. Дабіцца чаго-н., доўга або неаднаразова ходзячы.
Нічога мы там не выхадзілі.
|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́хадзіць I сов., разг. вы́ходить, исходи́ть;
~дзіў уве́сь лес — вы́ходил (исходи́л) весь лес
вы́хадзіць II сов., разг. вы́ходить;
в. хво́рага — вы́ходить больно́го
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́хадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. што. Абысці пехатою многія мясціны. [Сусед:] — У часе грамадзянскай вайны я ўсе тутэйшыя месцы выходзіў. Галавач. Падлеткам за чужою чарадой Я выхадзіў выжары і пагоркі. Вітка.
2. Прабыць у стане хадзьбы які‑н. час; пахадзіць. У грыбныя часы.. дзядзька Марцін браў каробку і хоць выхадзіць палавіну дня, затое ж прынясе такіх баравікоў, што хоць вязі на выстаўку. Колас. [Лук’янская] выхадзіла некалькі дзён па Камароўцы і не магла дапытацца Шпулькевіча. Чорны.
3. што. Дабіцца чаго‑н., доўга або неаднаразова ходзячы. — А вы вось яшчэ пахадзілі б па полі, — смяяўся з.. [мужыкоў] дзед: — Можа што і выхадзілі б. Колас.
4. каго. Старанна даглядаючы, дабіцца папраўкі хворага. Пасля кантузіі Маша выхадзіла.. [Сіўцова] з матчынай цярплівасцю. Васілевіч.
5. каго-што. Выгадаваць, выкарміць, выняньчыць. Выхадзіць малады сад. Выхадзіць дзяцей без маткі. □ [Цётка Фядора:] — Няхай бы ўжо лепей ягняты прапалі. Усё роўна не выхадзіш іх, не дачакаешся карысці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выхо́джваць гл. выхадзіць¹-2.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выхо́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выхадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хаджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выхадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хаджаны I разг. вы́хоженный, исхо́женный; см. вы́хадзіць I
вы́хаджаны II разг. вы́хоженный; см. вы́хадзіць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
исходи́тьI сов. абхадзі́ць, вы́хадзіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)