вытарка́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вытарка́юся |
вытарка́емся |
| 2-я ас. |
вытарка́ешся |
вытарка́ецеся |
| 3-я ас. |
вытарка́ецца |
вытарка́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
вытарка́ўся |
вытарка́ліся |
| ж. |
вытарка́лася |
| н. |
вытарка́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вытарка́йся |
вытарка́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
вытарка́ючыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вытарка́цца несов., разг. высо́вываться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вытарка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да вытаркнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вытырка́цца несов., см. вытарка́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск. sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус. торчать, славен. strčciti ’тарчаць уверх’), — усе да прасл. *tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ. snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытаркацца ўбок, уперад, уверх. Абапал ляжалі апусцелыя палі, толькі тарчалі калючыя іголкі ржышча ды пад полем, пабліскваючы на сонцы, плавалі белыя пушынкі павуціння. Сіняўскі. Дзе-нідзе, нібы рэбры, тарчыць з-пад снегу галлё яблынь, абсечанае асколкамі і цяпер абгрызенае зайцамі. Федасеенка. // Не ляжаць гладка, не прыставаць шчыльна да чаго‑н. Абоі тарчаць. // Выпінацца, вытаркацца адкуль‑н. якой‑н. сваёй часткай. [Паштовая скрынка] была прымацавана да ўваходных дзвярэй, на ёй нават вісеў невялічкі замочак, з якога тарчаў такі ж невялікі ключык. Васілёнак.
2. Знаходзіцца дзе‑н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю. Нейкая жанчына, захутаная ў хустку, падыходзіць да салдата, ледзь соваючы нагамі. Спыняецца непадалёк, глядзіць на Драча. Драч — на яе. [Драч:] Чаго вылупілася?.. Валяй адгэтуль, тут нельга кожнаму тарчаць. Губарэвіч. — Той тып зноў тарчаў у акне, — сказаў наш як шафёр таварышу. Няхай. // Пастаянна бываць дзе‑н., знаходзіцца перад вачыма. [Верхаводка:] Я ж табе казаў, што дарэмна ты [Рамашка] лётаеш сюды дзень у дзень. І мяне прывучыў кожны выхадны дзень тарчаць тут на рэчцы. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)