вы́старчыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́старчу вы́старчым
2-я ас. вы́старчыш вы́старчыце
3-я ас. вы́старчыць вы́старчаць
Прошлы час
м. вы́старчыў вы́старчылі
ж. вы́старчыла
н. вы́старчыла
Загадны лад
2-я ас. вы́старчы вы́старчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́старчыўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́старчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм.

1. што, чаго і без дап. Выгадаць, выкраіць. Трэба ж .. [Васільку і Марынцы] адзенне справіць лепшае ды на кіно капейку выстарчыць. Сабаленка.

2. безас. чаго. Знайсціся ў дастатковай колькасці, хапіць. Не выстарчыла часу. Грошай не выстарчыла. □ А здаецца, не выстарчыць слоў, каб сказаць пра знаёмае добра. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выстарча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстарчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што, чаго і без дап.

Тое, што і выстарчыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выстарча́ць ’набываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца п’яным. Антаніна Міхайлаўна расказала, як яна выручала ў выпіўцы свайго нябожчыка мужа, як піла з самымі заядлымі выпівакамі і ніколі не п’янела. Колас.

2. перан. Узбуджацца, узрушацца ад чаго‑н. П’янець ад шчасця. П’янець ад радасці. □ Нам да вар’яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. І п’янець ад вясны, ад смалістых ажын. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)