вы́спець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пее; зак.

Паспець, стаць спелым.

Садавіна выспела.

Выспеў план (перан.).

|| незак. выспява́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́спее вы́спеюць
Прошлы час
м. вы́спеў вы́спелі
ж. вы́спела
н. вы́спела
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́спеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́спець сов.

1. вы́зреть, вы́спеть, созре́ть;

жы́та ўжо ~пела — рожь уже́ вы́зрела (вы́спела, созре́ла);

2. перен. созре́ть;

у яго́ адра́зу ~пеў план — у него́ сра́зу созре́л план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́спець, ‑спее; зак.

1. Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў. Прануза.

2. перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. □ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выспець, даспець, саспець, паспець

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́спеть сов. вы́спець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́зреть сов. вы́спець, даспе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выспява́ць, ‑ае.

Незак. да выспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хадзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).

Клопатамі дапамагчы выгадаваць, выспець, выздаравець.

В. раненага.

В. малады сад.

|| незак. выхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выспява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выспяваць — выспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)