вы́смактаць, -кчу, -кчаш, -кча; -кчы; -ктаны; зак., што з каго-чаго.

Смокчучы, выцягнуць.

В. кроў з ранкі.

В. усе сокі з каго-н. (перан.).

|| незак. высмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́смактаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́смакчу вы́смакчам
2-я ас. вы́смакчаш вы́смакчаце
3-я ас. вы́смакча вы́смакчуць
Прошлы час
м. вы́смактаў вы́смакталі
ж. вы́смактала
н. вы́смактала
Загадны лад
2-я ас. вы́смакчы вы́смакчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́смактаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́смактаць сов., прям., перен. вы́сосать;

в. з па́льца — вы́сосать из па́льца;

в. усе́ со́кі — (з каго) вы́сосать все со́ки (из кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́смактаць, ‑кчу, ‑кчаш, ‑кча; зак., што.

Смокчучы, выцягнуць якую‑н. вадкасць, вільгаць і пад.; выссаць. Высмактаць сок з яблыка. // Разм. Выцягнуць якую‑н. вадкасць помпай або якім‑н. іншым прыстасаваннем. Агонь высмактаў газу з лямпы. // Разм. Прагна выпіць усё. [Настуля:] — Сам гарэлку высмактаў, а чалавека частаваць няма чым. Чарнышэвіч.

•••

Высмактаць (усе, апошнія) сокі (кроў, сілы) з каго-чаго — знясіліць, замарыць.

Высмактаць з пальца — тое, што і выссаць з пальца (гл. выссаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насмакта́ць, -смакчу́, -смо́кчаш, -смо́кча; -смакчы́; зак., чаго.

Высмактаць нейкую колькасць чаго-н.

Камар насмактаў крыві.

|| незак. насмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ссаць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; зак., каго-што.

Выцягнуць ссаннем; высмактаць.

•••

Выссаць (высмактаць) з пальца — выдумаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́смактаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высмо́ктванне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высмоктваць — высмактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасса́ць, -ссу́, -ссе́ш, -ссе́; -ссём, -ссяце́, -ссу́ць; -ссі́; -сса́ны; зак.

1. што і чаго. Смактаннем аддзяліць, убавіць, высмактаць нейкую колькасць якой-н. вадкасці.

А. малака.

П’яўкі адассалі многа крыві.

2. Кончыць смактаць.

|| незак. адсыса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)