выраша́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выраша́ю выраша́ем
2-я ас. выраша́еш выраша́еце
3-я ас. выраша́е выраша́юць
Прошлы час
м. выраша́ў выраша́лі
ж. выраша́ла
н. выраша́ла
Загадны лад
2-я ас. выраша́й выраша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выраша́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выраша́ць несов.

1. реша́ть;

2. разреша́ть; реша́ть;

3. (спор, конфликт) разреша́ть; рассу́живать;

1-3 см. вы́рашыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вырашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рашыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. з інф. або з дадан. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. вываду, заключэння.

Ён вырашыў застацца тут.

2. што. Рашыць, знайсці адказ на што-н.

В. пытанне, праблему.

3. што і з інф. Прыняць рашэнне.

Вырашылі стварыць камісію.

4. што. Рассудзіць.

В. спрэчку.

Вырашыць чый-н. лёс — прадвызначыць чыю-н. будучыню, зыход чаго-н.

|| незак. выраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вырашэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самакірава́нне, -я, н.

1. Права якой-н. арганізацыі, таварыства, гаспадарчай, адміністрацыйнай адзінкі вырашаць сваімі, мясцовымі сіламі пытанні свайго ўнутранага кіравання.

Студэнцкае с.

2. Права дзяржаўнай адзінкі мець свае ўрадавыя органы, вырашаць пытанні ўнутранага заканадаўства і кіравання.

|| прым. самакірава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выреша́ть несов., прост. выраша́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

келе́йны, -ая, -ае.

1. гл. келля.

2. перан. Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

Келейныя справы.

Вырашаць пытанне келейна (прысл.).

|| наз. келе́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рашыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́рашу вы́рашым
2-я ас. вы́рашыш вы́рашыце
3-я ас. вы́рашыць вы́рашаць
Прошлы час
м. вы́рашыў вы́рашылі
ж. вы́рашыла
н. вы́рашыла
Загадны лад
2-я ас. вы́рашы вы́рашыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́рашыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вяршы́ць, вяршу́, вяршы́ш, вяршы́ць; вяршы́м, вершыце́, вярша́ць; незак.

1. што. Рабіць верх, верхнюю частку чаго-н., завяршаць.

В. страху.

В. стог.

2. што і чым. Вырашаць, распараджацца (кніжн.).

В. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разреша́ть несов.

1. (давать разрешение) дазваля́ць;

2. (находить правильный ответ) выраша́ць;

3. (рассеивать, преодолевать) выраша́ць, перамага́ць; см. разреши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)