вы́ратаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак., каго-што.

1. Пазбавіць ад чаго-н. (страшнага, небяспечнага і пад.).

В. тапельца.

2. Захаваць у цэласці, зберагчы.

В. рукапіс ад знішчэння.

|| незак. вырато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выратава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ратаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ратую вы́ратуем
2-я ас. вы́ратуеш вы́ратуеце
3-я ас. вы́ратуе вы́ратуюць
Прошлы час
м. вы́ратаваў вы́ратавалі
ж. вы́ратавала
н. вы́ратавала
Загадны лад
2-я ас. вы́ратуй вы́ратуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́ратаваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́ратаваць сов. спасти́; изба́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ратаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Дапамагчы каму‑н. пазбегнуць гібелі, небяспекі, пагрозы; уберагчы. Выратаваць жыццё. □ [Сакратар:] — Вялікая дружба савецкіх народаў выратавала Беларусь у вайне. Хадкевіч. Выпала магчымасць выратаваць свайго чалавека, — і ўсё асабістае адышло, адступіла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месі́я, -і, м. (кніжн.).

Пасланец Бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць чалавечы род ад зла і пакут.

|| прым. месія́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння і пад.

А. чалавека ад смерці.

|| незак. адрато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхадзі́ць¹, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., каго-што (разм.).

Вылечыць, выратаваць ад смерці пільным доглядам і клопатамі.

А. хворага.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вырато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выратава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ратаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)