выратава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выратава́нне
Р. выратава́ння
Д. выратава́нню
В. выратава́нне
Т. выратава́ннем
М. выратава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выратава́нне ср. спасе́ние; избавле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выратава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ратаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак., каго-што.

1. Пазбавіць ад чаго-н. (страшнага, небяспечнага і пад.).

В. тапельца.

2. Захаваць у цэласці, зберагчы.

В. рукапіс ад знішчэння.

|| незак. вырато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выратава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выратаванне, уратаванне, ратунак, паратунак, збаўленне, збавенне, выйсце, выхад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

жыццялю́бства, ‑а, н.

Любоў да жыцця. Нас цікавіць жыццялюбства Васіля, спакойнае ўзважванне ўсіх танцаў на выратаванне, а потым дзеянні, па-салдацку імклівыя і беспамылковыя. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нераўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае няроўныя правы з кім‑, чым‑н., пазбаўлены раўнапраўя. Нераўнапраўны дагавор. Нераўнапраўнае становішча. □ Дзеля выратаванне сацыялістычнай рэвалюцыі Савецкі ўрад падпісаў цяжкі, нераўнапраўны Брэсцкі мір. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

избавле́ние збаве́нне, -ння ср., пазбаўле́нне, -ння ср.; выратава́нне, -ння ср.; вызвале́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цывіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Узровень грамадскага развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, дасягнуты якой‑н. грамадскай фармацыяй. Антычная цывілізацыя. Сучасная цывілізацыя. □ [Касовіч] хацеў адшукаць вытокі элінскай цывілізацыі. «Маладосць».

2. Культура, прагрэс, асвета. Кожны чацвёрты жыхар .. [Беларусі] заплаціў сваім жыццём за нашу перамогу [у Вялікай Айчыннай вайне], за выратаванне цывілізацыі. Бугаёў.

3. Спец. Ступень грамадскага развіцця, наступная пасля варварства.

[Ад лац. civilis — грамадзянскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)