вы́пустак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́пустак вы́пусткі
Р. вы́пустка вы́пусткаў
Д. вы́пустку вы́пусткам
В. вы́пустка вы́пусткаў
Т. вы́пусткам вы́пусткамі
М. вы́пустку вы́пустках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́пустак, -тка м., обл. годова́лый телёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пустак, ‑тка, м.

Разм. Аднагадовае цяля. Мае выпусткі-цялушкі, Як дзяўчаткі-весялушкі, А малыя бычаняты — Нібы тыя хлапчаняты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пустак ’аднагадовае цяля, жарабя’ (БРС, Янк. I, Шат., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Клім.). Ад вы́пусціць з суф. ‑ак; параўн. азначэнне Янкоўскага (1, 56): ’маладняк, які першы год выпускаецца разам са статкам на пашу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пустка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́пустка вы́пусткі
Р. вы́пусткі вы́пустак
Д. вы́пустцы вы́пусткам
В. вы́пустку вы́пустак
Т. вы́пусткай
вы́пусткаю
вы́пусткамі
М. вы́пустцы вы́пустках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вы́пушчаквыпустак’ (Клім.). Ад выпусціць з суф. ‑jак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́пусток ’цяля, жарабя ад аднаго да двух гадоў’ (усх.-палес., З нар. сл.). Гл. вы́пустак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

годова́лый аднагадо́вы;

годова́лый жеребёнок стрыгу́н, -на м., пярэ́зімак, -мка м.;

годова́лый телёнок вы́пустак, -тка м., пярэ́зімак, -мка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)