выпрамля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпрамля́ю выпрамля́ем
2-я ас. выпрамля́еш выпрамля́еце
3-я ас. выпрамля́е выпрамля́юць
Прошлы час
м. выпрамля́ў выпрамля́лі
ж. выпрамля́ла
н. выпрамля́ла
Загадны лад
2-я ас. выпрамля́й выпрамля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпрамля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпрамля́ць несов., эл. выпрямля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выпраміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго-што.

Зрабіць прамым.

В. дрот.

В. дарогу.

|| незак. выпрамля́ць, -я́ю, -яе́ш, -я́е.

|| прым. выпрамля́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрамля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выпрамляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрямля́ть несов. выпро́стваць; выраўно́ўваць; (ток) выпрамля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрамле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрамляць — выпраміць і стан паводле знач. дзеясл. выпрамляцца — выпраміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Выпрамляць, выраўноўваць. [Грасыльда:] — Помню, сядзіць мой Валодзя на ўслончыку ля грубкі з малатком — цвікі прастае. Пташнікаў. Хлопцы засяроджана і размерана прасталі бляху. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхтава́ць ’чысціцца да бляску’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лихтовати ’чысціць, выпрамляць’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. lichtować (Булыка, Запазыч., 191), якое з ням. lichten ’ачышчаць, праясняцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́прастаць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв.). Рус. вы́простать, укр. ви́простати. Ад просты (Праабражэнскі, 2, 134; Фасмер, 3, 146). Шанскі (1, В, 229) утварае ад рус. проста́ть ’апаражняць, апрастаць’, але семантыка дзеяслова (выпрамляць, распрамляць, вызваляць рукі, крылы) хутчэй сведчыць аб сувязі з адным з першасных значэнняў прыметніка просты ’прамы, адкрыты, вольны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)