прастаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Выпрамляць, выраўноўваць. [Грасыльда:] — Помню, сядзіць мой Валодзя на ўслончыку ля грубкі з малатком — цвікі прастае. Пташнікаў. Хлопцы засяроджана і размерана прасталі бляху. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)