вы́параць, -ру, -раш, -ра; -раны; зак.

1. што. Разрэзаўшы па швах, выняць.

В. рукаў.

2. што. Выкалаць чым-н. вострым.

В. вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.

В. лісу з нары.

4. што. Знайсці, адшукаць (разм.).

В. рэдкую кніжку.

|| незак. выпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́параць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пару вы́парам
2-я ас. вы́параш вы́параце
3-я ас. вы́пара вы́паруць
Прошлы час
м. вы́параў вы́паралі
ж. вы́парала
н. вы́парала
Загадны лад
2-я ас. вы́пары вы́парыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́параўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпара́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпара́ю выпара́ем
2-я ас. выпара́еш выпара́еце
3-я ас. выпара́е выпара́юць
Прошлы час
м. выпара́ў выпара́лі
ж. выпара́ла
н. выпара́ла
Загадны лад
2-я ас. выпара́й выпара́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпара́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпара́ць несов., см. выпа́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.

1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.

2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.

4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.

выпара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Ператварыць у пару.

В. вадкасць.

2. што. Згусціць, ачысціць, ператвараючы лішнюю вільгаць у пару.

В. соль (здабыць з салёнай вады).

3. каго (што). Добра папарыць венікам у лазні.

4. каго-што. Парай знішчыць або ачысціць.

В. дзежку.

В. прусакоў.

|| незак. выпара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і выпа́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпо́рваць гл. выпараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пороть​I сов. вы́параць, мног. павыпо́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпара́цца, ‑аецца.

1. Незак. да выпарыцца.

2. Зал. да выпара́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)