вы́паласкаць гл. паласкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паласкаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́палашчу вы́палашчам
2-я ас. вы́палашчаш вы́палашчаце
3-я ас. вы́палашча вы́палашчуць
Прошлы час
м. вы́паласкаў вы́паласкалі
ж. вы́паласкала
н. вы́паласкала
Загадны лад
2-я ас. вы́палашчы вы́палашчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́паласкаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́паласкаць сов. вы́полоскать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́паласкаць, ‑палашчу, ‑палашчаш, ‑палашча; зак., што.

Вымыць, палошчучы ў вадзе. Выпаласкаць бялізну. □ Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань на чыстай бягучай вадзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; незак., што.

1. Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.

П. бялізну.

2. Прамываць для ачысткі, дэзынфекцыі або з лячэбнай мэтай.

П. рот пасля яды.

П. горла.

|| зак. вы́паласкаць, -лашчу, -лашчаш, -лашча; -лашчы; -ласканы (да 1 знач.), адпаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны (да 1 знач.) і прапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны.

|| наз. паласка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапаласка́ць, -ашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; зак.

Канчаткова выпаласкаць.

Д. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́полоскать сов. вы́паласкаць, мног. павыпало́скваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.

1. Выпаласкаць нанава, яшчэ раз.

2. Выпаласкаць, папаласкаць усё, многае. Перапаласкаць усю бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаласкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́паласканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаласкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)