вы́пад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́пад вы́пады
Р. вы́паду вы́падаў
Д. вы́паду вы́падам
В. вы́пад вы́пады
Т. вы́падам вы́падамі
М. вы́падзе вы́падах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́пад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У фехтаванні, гімнастыцы: выстаўленне сагнутай нагі ў якім-н. напрамку з упорам тулава на гэту нагу.

В. наперад.

2. перан. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка супраць каго-, чаго-н.

Злосны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пад, -ду м., в разн. знач. вы́пад;

в. у фехтава́ннівы́пад в фехтова́нии;

варо́жы в. — вражде́бный вы́пад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пад м., в разн. знач. вы́пад, -ду м.; (выходка — ещё) вы́хадка, -кі ж., вы́брык, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спец. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу. Фехтавальшчык зрабіў імгненны выпад.

2. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка. Злосны выпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пад (БРС) ’назначэнне; выпадак’ (Нас.). Рус. вы́пад, укр. ви́пад, польск. wypad, чэш., славац. výpad, в.-луж. wupad. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпадаць (гл.). У значэнні спартыўнага тэрміна (у фехтаванні) запазычана з рус., дзе з’яўляецца, магчыма, лексічнай калькай ням. Ausfall (Унбегаун, Le calque, 38). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 228.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фінт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкава́жны, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

Л. груз.

2. перан. Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

Л. выпад.

|| наз. легкава́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвекты́ва, ‑ы, ж.

Кніжн. Рэзкае выступленне, выпад супраць каго‑, чаго‑н.

[Ад лац. invectiva oratio — лаянкавая прамова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

Зрабіць вылазку на ворага.

2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

3. Фізкультурная прагулка.

Лыжная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)