вылячэ́нне, -я, н.

1. Тое, што і лячэнне (афіц.).

Быць на вылячэнні ў шпіталі.

2. Тое, што і выздараўленне.

Поўнае в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вылячэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. вылячэ́нне
Р. вылячэ́ння
Д. вылячэ́нню
В. вылячэ́нне
Т. вылячэ́ннем
М. вылячэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вылячэ́нне ср. излече́ние, исцеле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вылячэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. вылечвацца — вылечыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исцеле́ние вылячэ́нне, -ння ср.; (неоконч. действие) выле́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

излече́ние

1. (действие) лячэ́нне, -ння ср.;

находи́ться на излече́нии знахо́дзіцца на лячэ́нні;

2. (выздоровление) вылячэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр. остербати, остербнути ’тс’, рус. стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск. postrobić ’узмацніць’, дыял. ostróbka ’ліхаманка’, чэш. ustrabiť se ’асвяжыцца’, ст.-чэш. ostrabiti ’ўзмацніць’, славац. strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус. усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устрабавылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав. устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж. strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е. *ster‑; параўн. грэч. στέρφος ’цвёрдая скура’, літ. tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням. sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)