выкрута́сы, -аў (разм.).
1. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі.
Язда з выкрутасамі.
Вырабляць нагамі в.
2. Мудрагелістыя моўныя звароты.
Слоўныя в.
3. перан. Хітрыкі, дзівацтвы.
Прызнаўся ва ўсім без выкрутасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выкрута́сы разг., прям., перен. выкрута́сы, -саў ед. нет, выкрунта́сы, -саў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выкрута́сы, -саў ед. нет, разг. выкрута́сы;
чалаве́к з ~самі — челове́к с выкрута́сами;
◊ вырабля́ць в. — а) выде́лывать выкрута́сы; б) выде́лывать кренделя́ (ногами)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.
•••
Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выкрута́сы ’хітрыкі, выкручванне’ (БРС, Др.-Падб., Гарэц., Інстр. III); ’выгін ракі’ (Шат., Яшк.). Рус. выкру́тасы, укр. викрута́си, польск. wykrętasy ’тс’. Вытворнае ад выкрут пры дапамозе суф. ‑ас (Шанскі, 1, В, 225). Усё да крутой (Фасмер, 1, 368). Аб магчымым балтыйскім паходжанні суф. гл. Карскі, Белорусы, 137; Лаўчутэ, Лекс. балт., 19.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выкрута́с
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выкрута́с |
выкрута́сы |
| Р. |
выкрута́су |
выкрута́саў |
| Д. |
выкрута́су |
выкрута́сам |
| В. |
выкрута́с |
выкрута́сы |
| Т. |
выкрута́сам |
выкрута́самі |
| М. |
выкрута́се |
выкрута́сах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
выкрунта́сы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што і выкрутасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкрунта́сы, -саў ед. нет, см. выкрута́сы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́верты (ед. вы́верт м.) разг., см. выкрута́сы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Крута́сы ’варыяцыі, выкрутасы’ (Мат. Гом.). Да круціць. Аддзеяслоўнае ўтварэнне на ‑асы (Pluralia tantum). Гл. SP, 2, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)