вы́кармак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Дзіцяня жывёліны, выкармленае ў хатніх умовах, без маці.

2. перан. Пра нікчэмнага, подлага чалавека, выхаванага дрэнным асяроддзем (пагард.).

Фашысцкі в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кармак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́кармак вы́кармкі
Р. вы́кармка вы́кармкаў
Д. вы́кармку вы́кармкам
В. вы́кармка вы́кармкаў
Т. вы́кармкам вы́кармкамі
М. вы́кармку вы́кармках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́кармак, -мка м., прост. вы́кормок, вы́кормыш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́кармак, ‑мка, м.

Жывёліна, выгадаваная, выкармленая ў хатніх умовах, без маткі. / у перан. ужыв. Пагард. Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла і ён кінуў бацьку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отко́рмок обл. вы́кармак, -мка м.; (кабан и т. п.) ко́рмны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́кормок и вы́кормыш

1. гадава́нец, -нца м.;

2. прост., уст. вы́кармак, -мка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)