выка́звацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выка́зваюся выка́зваемся
2-я ас. выка́зваешся выка́зваецеся
3-я ас. выка́зваецца выка́зваюцца
Прошлы час
м. выка́зваўся выка́зваліся
ж. выка́звалася
н. выка́звалася
Загадны лад
2-я ас. выка́звайся выка́звайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час выка́зваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выка́звацца несов.

1. в разн. знач. выска́зываться;

2. выража́ться;

1, 2 см. вы́казацца;

3. страд. выска́зываться, выража́ться, излага́ться; обнару́живаться; см. выка́зваць 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выка́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выказацца.

2. Зал. да выказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́казацца, -кажуся, -кажашся, -кажацца; -кажыся; зак.

1. Выказаць сваю думку пра што-н.

Сусветная грамадскасць выказалася супраць вайны.

В. па дакладзе.

В. за рэзалюцыю.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё, выгаварыцца.

Дайце жанчыне в.

3. Сказаць, у тых ці іншых словах перадаць сваю думку.

В. дакладна і коратка.

|| незак. выка́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выска́зываться возвр., страд. выка́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изрека́ться страд. вымаўля́цца; гавары́цца; выка́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъявля́ться страд. выка́звацца; выяўля́цца, дава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гавары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; незак.

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.

Сёння дрэнна гаварылася.

Як гаворыцца — як прынята гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

излага́ться страд. выклада́цца; выка́звацца; раска́звацца; тлума́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцвярджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Гаварыцца, выказвацца дзе‑н. Важная думка пра тое, што трэба быць заўсёды і ва ўсім сумленным, сцвярджаецца ў апавяданні «Індык». «Полымя».

2. Зал. да сцвярджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)