вы́йграць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што і без дап. Набыць у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні.
В. мільён рублёў па аблігацыі.
2. што. Дамагчыся перамогі, узяць верх.
В. бой.
В. партыю ў шахматы.
В. справу.
3. што і без дап. Атрымаць выгаду, карысць, перавагу; выгадаць.
В. ад зніжэння цэн.
В. час.
4. перан., у чым. Атрымаць, заслужыць адабральную ацэнку.
В. у чыіх-н. вачах.
|| незак. выйграва́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць.
|| наз. вы́йгрыш, -у, м. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́йграць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вы́йграю |
вы́йграем |
| 2-я ас. |
вы́йграеш |
вы́йграеце |
| 3-я ас. |
вы́йграе |
вы́йграюць |
| Прошлы час |
| м. |
вы́йграў |
вы́йгралі |
| ж. |
вы́йграла |
| н. |
вы́йграла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вы́йграй |
вы́йграйце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
вы́йграўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вы́йграць сов., в разн. знач. вы́играть;
в. не́калькі рублёў — вы́играть не́сколько рубле́й;
в. па́ртыю ў ша́хматы — вы́играть па́ртию в ша́хматы;
в. у чыі́х-не́будзь вача́х — вы́играть в чьих-л. глаза́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́йграць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што і без дап. Набыць што‑н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. □ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Якімовіч. Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал». Колас.
2. без дап. Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. □ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць. Гурскі.
3. Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах.
•••
Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́йгрыш, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. выйграць.
2. Тое, што выйграна.
Вялікі в. па пазыцы.
Быць у выйгрышы (выйграць; таксама перан.: аказацца ў больш выгадным становішчы).
|| прым. вы́йгрышны, -ая, -ае.
Выйгрышная пазіцыя (якая абяцае выйгрыш або ўдачу, поспех; перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́играть сов.
1. вы́йграць;
2. (выгадать) вы́йграць, вы́гадаць; (извлечь выгоду — ещё) разг. вы́скураць;
вы́играть вре́мя вы́гадаць час;
вы́играть не́сколько рубле́й вы́йграць не́калькі рублёў;
вы́играть па́ртию в ша́хматы вы́йграць па́ртыю ў ша́хматы;
вы́играть в чьи́х-л. глаза́х вы́йграць у чыі́х-не́будзь вача́х.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́йграны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выйграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выйграва́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце.
Незак. да выйграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выйграва́ць несов., в разн. знач. выи́грывать; см. вы́йграць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навыйграва́ць сов., разг. (во множестве) вы́играть; см. вы́йграць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)