вы́емка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. выняць.

2. Паглыбленне, упадзіна.

В. ў сцяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́емка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Вы́емка
Р. Вы́емкі
Д. Вы́емцы
В. Вы́емку
Т. Вы́емкай
Вы́емкаю
М. Вы́емцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́емка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́емка вы́емкі
Р. вы́емкі вы́емак
Д. вы́емцы вы́емкам
В. вы́емку вы́емкі
Т. вы́емкай
вы́емкаю
вы́емкамі
М. вы́емцы вы́емках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́емка ж. вы́емка, вы́ем м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́емка ж.

1. (действие) выма́нне, -ння ср.;

2. (проём) вы́емка, -кі ж.; вы́разка, -кі ж.; см. вы́ем;

3. (изъятие) юр. адабра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́емка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Паглыбленне, упадзіна. Валік з выемкамі. □ Нібы з зямлі выраслі непадалёку тры чалавечыя фігуры. Яны падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосу на палатно, прыўзнялі галовы і доўга пазіралі. Чарот.

2. Працэс капання і пераносу грунту; выманне. Выемка зямлі з катлавана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́емка (БРС), вы́емка, вы́ем, вы́емак ’тс’ (Яшк.). Рус. вы́емка, укр. ви́імка. Ад вы́ем (бязафікснага ўтварэння ад выѭти ’выняць’, выиму; гл. Шанскі, 1, В, 222) або непасрэдна з тым жа суфіксам ад асновы цяпер. часу гэтага дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́раз¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выразная адтуліна; выемка.

В. для рукавоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

На камінку гарэў смольны корч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́п

выемка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. усту́п усту́пы
Р. усту́па усту́паў
Д. усту́пу усту́пам
В. усту́п усту́пы
Т. усту́пам усту́памі
М. усту́пе усту́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)