вы́драць, -дзеру, -дзераш, -дзера; вы́драў, -рала; вы́дзеры; -драны; зак., што.

1. З сілай выцягнуць, вырваць што-н. моцна ўбітае, прымацаванае і пад.

В. цвік са сцяны.

В. ліст з кнігі.

2. Драпаючы, выдаліць, вырваць.

В. вочы.

3. перан. Атрымаць, узяць з вялікай цяжкасцю (разм.).

|| незак. выдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́драць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́дзеру вы́дзерам
2-я ас. вы́дзераш вы́дзераце
3-я ас. вы́дзера вы́дзеруць
Прошлы час
м. вы́драў вы́дралі
ж. вы́драла
н. вы́драла
Загадны лад
2-я ас. вы́дзеры вы́дзерыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́драўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́драць сов.

1. (вынуть вколоченное, вросшее) вы́тащить, вы́рвать, вы́дернуть;

в. цвік са сцяны́ — вы́тащить (вы́рвать, вы́дернуть) гвоздь из стены́;

в. па́сму валасо́ў — вы́дернуть прядь воло́с;

2. (отделить, вырывая из чего-л.) вы́рвать, вы́драть;

в. ліст з кні́гі — вы́рвать (вы́драть) лист из кни́ги;

3. вы́царапать;

в. во́чы — вы́царапать глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́драць, ‑дзеру, ‑дзераш, ‑дзера; пр. выдраў, ‑рала; заг. выдзеры; зак., што.

1. З сілай выцягнуць, вырваць што‑н. моцна ўбітае, урослае, прымацаванае. Выдраць цвік з сцяны. Выдраць акно. □ Нялёгка чалавеку, калі ў яго няма за душой капейкі, асесці на новым месцы, лес выдраць, зямлю раллёю зрабіць. Чарнышэвіч. // Аддзіраючы, вырваць. Выдраць ліст з кнігі. // Драпаючы, выдаліць, вырваць. Выдраць вочы.

2. Разм. Атрымаць, узяць што‑н. з вялікаю цяжкасцю. Юзік ведае, што на пай грошы ў бацькі цяжка будзе выдраць. Крапіва.

•••

Выдраць з мясам — адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры (гузік, аплік і пад.).

Выдраць пчолы — забраць мёд з вулля, знішчыўшы пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдзіра́ць гл. выдраць, выдзерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выдраць, вырваць усё, многае.

П. цвікі са сцен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дзерці сов., см. вы́драць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дзерці, -дзеру, -дзераш, -дзера; -дзер, -рла; -дзеры; -дзерты; зак.

Тое, што і выдраць.

|| незак. выдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клеваць, -клюю, -клюеш, -клюе; -клюй; -клеваны; зак., што.

Вышчыпаць, выдраць дзюбай, выдзеўбці.

В. вока.

|| незак. выклёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)