вы́дача

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́дача вы́дачы
Р. вы́дачы вы́дач
Д. вы́дачы вы́дачам
В. вы́дачу вы́дачы
Т. вы́дачай
вы́дачаю
вы́дачамі
М. вы́дачы вы́дачах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́дача ж.

1. (действие) выдава́нне, -ння ср., вы́дача, -чы ж.;

2. (выданная сумма) вы́дача, -чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дача ж., в разн. знач. вы́дача ж.; (товаров — ещё) о́тпуск м.;

в. пасве́дчанняўвы́дача удостовере́ний;

в. злачы́нцаўвы́дача престу́пников;

в. тава́раўвы́дача (о́тпуск) това́ров;

в. праду́кцыі звыш пла́навы́дача проду́кции сверх пла́на;

вялі́кая в. — больша́я вы́дача

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дача, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. выдаць (у 1–4 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; вы́дай; -дадзены; зак.

1. што. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

В. грашовы аванс.

В. даведку.

2. што. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.).

Мартэн выдаў першую плаўку.

Машына выдала інфармацыю.

3. (са словам «замуж» або без яго; разм.), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

В. дачку за афіцэра.

Удала выдалі дзяўчыну.

4. што. Выпусціць з друку, надрукаваць.

В. кнігу.

5. што. Апублікаваць, абвясціць.

В. пастанову.

6. каго-што. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

В. змоўшчыкаў.

В. сакрэт.

В. сябе неабдуманым словам.

7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць каго-, што-н. не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

В. сябра за брата.

В. чутае за бачанае.

|| незак. выдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. вы́дача, -ы, ж. (да 1—3 і 6 знач.) і выда́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недако́рм, -у, м.

Недастатковае кармленне, харчаванне; няпоўная выдача корму.

Н. затрымлівае рост маладняку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдава́нне ср.

1. вы́дача ж.;

2. вы́дача ж.;

3. изда́ние;

4. вы́дача ж., разглаше́ние;

5. вы́дача ж.;

1-5 см. выдава́ць 1-4, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарпла́та, -ы, ДМа́це, ж. (разм.).

Заработная плата.

Павышэнне зарплаты.

Сёння з. (г. зн. выдача заработнай платы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плагія́т, -у, М -я́це, м.

Выдача чужога твора за свой або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Службовая асоба ў арміі, у абавязкі якой уваходзіць захаванне і выдача маёмасці, абмундзіравання і інш.

|| прым. капцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)