выгіна́цца гл. выгнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгіна́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгіна́юся выгіна́емся
2-я ас. выгіна́ешся выгіна́ецеся
3-я ас. выгіна́ецца выгіна́юцца
Прошлы час
м. выгіна́ўся выгіна́ліся
ж. выгіна́лася
н. выгіна́лася
Загадны лад
2-я ас. выгіна́йся выгіна́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгіна́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выгіна́цца несов.

1. выгиба́ться, изгиба́ться; извива́ться;

2. перен. (заискивать) извива́ться;

3. страд. выгиба́ться, изгиба́ться; см. выгіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгнуцца.

2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.

3. Зал. да выгінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гнуцца, -гнуся, -гнешся, -гнецца; -ніся; зак.

Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб.

|| незак. выгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і выгінацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изгиба́ться выгіна́цца, выгіба́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выгиба́ться выгіна́цца, (редко) выгіба́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., змяі́цца; незак.

Выгінацца, цягнуцца звілістай лініяй.

Між кустоў змяілася сцежка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

извива́ться

1. выгіна́цца, выкру́чвацца; (виться) ві́цца;

2. (заискивать) выгіна́цца, по́ўзаць;

3. (хитря, уклоняться) круці́цца, выкру́чвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)