вы́гадны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вы́гадны |
вы́гадная |
вы́гаднае |
вы́гадныя |
| Р. |
вы́гаднага |
вы́гаднай вы́гаднае |
вы́гаднага |
вы́гадных |
| Д. |
вы́гаднаму |
вы́гаднай |
вы́гаднаму |
вы́гадным |
| В. |
вы́гадны (неадуш.) вы́гаднага (адуш.) |
вы́гадную |
вы́гаднае |
вы́гадныя (неадуш.) вы́гадных (адуш.) |
| Т. |
вы́гадным |
вы́гаднай вы́гаднаю |
вы́гадным |
вы́гаднымі |
| М. |
вы́гадным |
вы́гаднай |
вы́гадным |
вы́гадных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вы́гадны, -ая, -ае.
1. Які прыносіць выгаду, карысць.
Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; спрыяльны, добры.
Выгаднае становішча.
Выгаднае месца для будаўніцтва.
|| наз. вы́гаднасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́гадны
1. (приносящий выгоду) вы́годный;
2. см. выго́дны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найме́нш, прысл.
Менш за ўсё.
Н. выгадны варыянт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамарга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).
Празяваць, упусціць.
П. выгадны выпадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
схо́дны, -ая, -ае (разм.).
Прымальны, надыходзячы, выгадны, недарагі.
Сходная цана на бульбу.
|| наз. схо́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыбытко́вы, -ая, -ае.
Які прыносіць прыбытак; выгадны.
Прыбытковая галіна гаспадаркі.
Прыбыткова (прысл.) прадаць што-н.
|| наз. прыбытко́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
обоюдовы́годный вы́гадны для або́двух бако́ў, узаемавы́гадны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
небезвы́годный небязвы́гадны; до́сыць вы́гадны; (прибыльный) прыбытко́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)